На працягу тыдня з 16 па 21 мая праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
16 мая – радыёпастаноўка «Кніганошы» паводле аднайменнай навелы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
17-18 мая – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Макбет» паводле аднайменнай трагедыі англійскага драматурга Уільяма Шэкспіра;
19 мая – радыёпастаноўка «Цітаўкі» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Анатоля Кудраўца;
20-21 мая – радыёспектакль «Подых навальніцы» паводле рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).