На працягу тыдня з 16 па 22 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
16-17 студзеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Машэка» па аднайменнай п’есе драматурга Віталя Вольскага;
18-19 студзеня – радыёспектакль «Прыгоды Эміля з Лёнебергі» паводле аповесці шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн;
20 студзеня – радыёспектакль «Наталі» паводле аднайменнага апавядання лаўрэата Нобелеўскай прэміі рускага пісьменніка Івана Буніна;
21-22 студзеня – радыёспектакль «Не забывай мяне» паводле аповесці пісьменніка Алеся Жука.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).