На працягу тыдня з 16 па 22 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
16 верасня – радыёпастаноўка «Сок манга» паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука;
17 верасня – да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: радыёспектакль «Чарняхоўскі» паводле твораў Івана Мележа, Мікалая Аляксеева, Аркадзя Шарыпава;
18-19 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Платон Крэчат» па п’есе Аляксандра Карнейчука;
20-21 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Несцерка» па п’есе драматурга Віталя Вольскага;
22 верасня – радыёпастаноўка «На ціхім возеры» паводле апавядання пісьменніка Юрыя Нагібіна.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).