Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 16 па 22.12.2024
16 снежня 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 16 па 22.12.2024

На працягу тыдня з 16 па 22 снежня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

16-17 снежнярадыёспектакль «Прымакі» па аднайменнай п’есе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, пасля – яго паэма «Бандароўна»;

18-19 снежня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Мёртвая хватка» па аднайменнай п’есе Джона Галсуорсі;

20 снежняда 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – радыёпастаноўка «Была вайна народная» паводле інсцэніроўкі Арсенія Ястрабава;

21 снежнярадыёспектакль «Стары і дарога» па п’есе пісьменніка Васіля Ткачова;

22 снежня – інсцэніраванае апавяданне пісьменніцы Алены Васілевіч «Горкі ліпавы мёд».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: