На працягу тыдня з 16 па 22 мая праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
16 мая – радыёпастаноўка «Прыліпала» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава;
17-18 мая – радыёспектакль «Цягнік адыходзіць праз гадзіну» па п’есе нямецкага пісьменніка Генрыха Бёля «Гадзіна чакання»;
19-20 мая – радыёспектакль «Бацькаўшчына» па аднайменнай п’есе класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;
21-22 мая – радыёспектакль «Градабой» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Паўла Місько.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).