На працягу тыдня з 17 па 22 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
17 лістапада – радыёпастаноўка «Аксана» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;
18 лістапада – інсцэніраваныя старонкі аповесці Жоржа Сіменона «Порт у тумане»;
19-20 лістапада – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Рэвізор» па вядомай камедыі Мікалая Гогаля;
21 лістапада – радыёпастаноўка «Жаніх і нявеста» паводле апавядання пісьменніка Васіля Хомчанкі;
22 лістапада – радыёспектакль «Насцечка» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Кузьмы Чорнага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.