На працягу тыдня з 17 па 23 лютага праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
17 лютага – радыёспектакль «Атэль «Танатос палац» паводле аднайменнага апавядання французскага пісьменніка Андрэ Маруа;
18-19 лютага – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Недаростак» паводле аднайменнай камедыі рускага класіка Дзяніса Фанвізіна;
20 лютага – радыёспектакль «Пацукалоў» па п'есе драматурга Сяргея Булыгі;
21-22 лютага – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Апошняя інстанцыя» па аднайменнай п’есе драматурга Мікалая Матукоўскага;
23 лютага – радыёспектакль «Рэха баравое» па аднайменнай п’есе пісьменніка Алеся Шлега.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).