На працягу тыдня з 17 па 23 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
17-18 жніўня – радыёспектакль «Сыны» паводле рамана пісьменніка Мікалая Чаргінца;
19-20 жніўня – радыёспектакль «Салют дыназаўрам» па аднайменнай п’есе драматурга Генадзя Мамліна;
21-22 жніўня – радыёспектакль «Канец бабінага лета» паводле аповесці пісьменніка Алеся Асіпенкі;
23 жніўня – радыёспектакль «Галуба» паводле апавядання пісьменніка Віктара Карамазава.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).