На працягу тыдня з 17 па 23 кастрычніка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
17 кастрычніка – радыёспектакль «Вераснёвыя ночы» паводле аднайменнага апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;
18-20 кастрычніка – радыёспектакль «Магнаты і сірата. Соф’я, князёўна слуцкая» па аднайменнай гістарычнай драме класіка беларускай літаратуры Уладзіслава Сыракомлі;
21 кастрычніка – радыёспектакль «Сасна пры дарозе» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі;
22-23 кастрычніка – радыёпастаноўка «Разлівы рэк» паводле аднайменнай аповесці рускага пісьменніка Канстанціна Паўстоўскага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).