На працягу тыдня з 17 па 23 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
17 лістапада – інсцэніраваны ўрывак з аповесці Жоржа Сіменона «Порт у тумане»;
18-19 лістапада – радыёспектакль «Аднакурснікі» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Драма»;
20-21 лістапада – радыёверсія спектакля Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача «Маладая гвардыя» паводле рамана Аляксандра Фадзеева;
22-23 лістапада – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Брама неўміручасці» паводле аднайменнай п’есы народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).