На працягу тыдня з 18 па 24 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
18-19 лістапада – радыёпастаноўка «Сіндбад вяртаецца» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Эрнеста Ялугіна;
20-22 лістапада – да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – радыёспектакль «Злавеснае рэха» па аднайменнай п’есе драматурга Алеся Петрашкевіча;
23-24 лістапада – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «На ўсякага мудраца хапае прастаты» па п’есе рускага класіка Аляксандра Астроўскага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).