Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 18 па 24.01.2021
18 студзеня 2021
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 18 па 24.01.2021

На працягу тыдня з 18 па 24 студзеня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

18-19 студзеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Іван ды Мар’я» паводле п’есы-казкі Уладзіміра Гольдфельда;

20-22 студзеня – радыёспектакль «Адгукніся, браце!» па п’есе пісьменніка Георгія Марчука;

23 студзеня – радыёспектакль «Стары і дарога» па п’есе пісьменніка Васіля Ткачова;

24 студзеня – радыёспектакль «Кошка, якая гуляла сама па сабе» паводле казкі англійскага пісьменніка Рэдзьярда Кіплінга.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: