Падзяліцца:
Афіша «Тэатра Беларускага радыё» з 18 па 24.08.2025
18 жніўня 2025
Афіша «Тэатра Беларускага радыё» з 18 па 24.08.2025

На працягу тыдня з 18 па 24 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

18 жніўня – музычны радыёспектакль «Кот Максім» па матывах беларускай народнай казкі,

19-20 жніўня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пігмаліён» па п’есе англійскага драматурга Бернарда Шоу,

21-24 жніўня – радыёспектакль «Чорны замак Альшанскі» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: