На працягу тыдня з 18 па 24 кастрычніка 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
18-19 кастрычніка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Порт-Артур» паводле гістарычнага рамана рускага пісьменніка Аляксандра Сцяпанава;
20 кастрычніка – радыёпастаноўка «Сок манга» паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука;
21-22 кастрычніка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» па аднайменнай драме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;
23-24 кастрычніка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Апошняя інстанцыя» па аднайменнай п’есе драматурга Мікалая Матукоўскага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.