На працягу тыдня з 18 па 24 красавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
18-19 красавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Несцерка» па п’есе драматурга Віталя Вольскага;
20-21 красавіка – радыёспектакль «Пра Якуба і пра Квету» паводле аднайменнай аповесці чэшскага пісьменніка Паўла Францоўза;
22 красавіка – радыёспектакль «Сцяжынкі-сцяжыначкі» па п’есе пісьменніцы Алы Саскавец;
23-24 красавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Мудрамер» па п’есе драматурга Мікалая Матукоўскага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).