На працягу тыдня з 18 па 24 ліпеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
18-19 ліпеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пігмаліён» па п’есе англійскага драматурга Бернарда Шоу;
20-21 ліпеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Соль» па п’есе драматурга Алеся Петрашкевіча;
22 ліпеня – радыёспектакль «Пацукалоў» па п’есе драматурга Сяргея Булыгі;
23-24 ліпеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Чорная панна Нясвіжа» па п’есе драматурга Аляксея Дударава і яго інсцэніраваная казка «Блакітны праменьчык».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).
Больш цікавага ў нашым тг-канале: https://t.me/belradio_1