Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 19 па 25.02.2024
19 лютага 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 19 па 25.02.2024

На працягу тыдня з 19 па 25 лютага праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

19 лютага – радыёспектакль «Вераснёвыя ночы» паводле аднайменнага апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;

20-21 лютага – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Напісанае застаецца» па аднайменнай п’есе драматурга Алеся Петрашкевіча;

22 лютага – радыёспектакль «Галуба» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава;

23-24 лютага – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Блытаныя сцежкі» паводле п’есы Кандрата Крапівы «На вастрыі»;

25 лютага – радыёспектакль «Альпійская балада» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: