На працягу тыдня з 19 па 25 мая праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
19-20 мая – радыёспектакль «451 градус па Фарэнгейту» паводле рамана пісьменніка-фантаста Рэя Брэдберы;
21-24 мая – да 80-годдзя Вялікай Перамогі: радыёфільм-рэквіем «Вогненная памяць» паводле дакументальнай кнігі пісьменнікаў Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі...»;
25 мая – музычны радыёспектакль «Кот Максім» па матывах беларускай народнай казкі.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).