На працягу тыдня з 19 па 25 ліпеня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
19-20 ліпеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Мёртвая хватка» па аднайменнай п’есе англійскага пісьменніка Джона Галсуорсі;
21 ліпеня – інсцэніраванае апавяданне народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа «Нёманаў дар»;
22-23 ліпеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Верачка» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка;
24-25 ліпеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Званы Віцебска» па п’есе пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.