Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 19 па 25.10.2020
19 кастрычніка 2020
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 19 па 25.10.2020

На працягу тыдня з 19 па 25 кастрычніка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім аматарам наступныя радыёпастаноўкі:

19-20 кастрычніка – радыёспектакль «Салют дыназаўрам!» па п’есе рускага драматурга Генадзя Мамліна;

20 кастрычніка – інсцэніраваныя старонкі аповесці амерыканскага пісьменніка-фантаста Рэя Брэдберы «Віно з дзьмухаўцоў»;

21-22 кастрычніка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Канстанцін Заслонаў» па аднайменнай п’есе драматурга Аркадзя Маўзона;

23-24 кастрычніка – радыёспектакль «Людзі на балоце» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;

25 кастрычніка – радыёспектакль «Ладдзя Роспачы» паводле аднайменнай навелы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: