Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 19 па 25 верасня 2022
19 верасня 2022
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 19 па 25 верасня 2022

На працягу тыдня з 19 па 25 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

19-21 верасня – радыёспектакль «Севярын і Гражына» паводле паэмы ў прозе пісьменніка Уладзіміра Караткевіча «Чазенія»;

22-23 верасня – радыёспектакль «Скупы» па п’есе французскага драматурга Жана Батыста Мальера;

24 верасня – радыёпастаноўка «Круты бераг» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;

25 верасня – радыёпастаноўка «На ціхім возеры» паводле апавядання рускага пісьменніка Юрыя Нагібіна.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: