На працягу тыдня з 2 па 8 жніўня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
2-3 жніўня – радыёспектакль «Самы высокі паверх» паводле аповесці пісьменніка Алеся Савіцкага;
4 жніўня – інсцэніраваныя фрагменты аповесці народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля «Золак, убачаны здалёк»;
5-7 жніўня – музычны радыёспектакль «Аднойчы ў княстве сноў» па п’есе драматурга Сяргея Кавалёва, кампазітар – Эдуард Зарыцкі;
8 жніўня – радыёнавела «Гаварылі трынаццаць мінут» паводле аднайменнага апавядання пісьменніцы Алены Васілевіч.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.