На працягу тыдня з 2 па 8 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
2-3 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Напісанае застаецца» па аднайменнай п’есе драматурга Алеся Петрашкевіча;
4-5 верасня – радыёспектакль «Жаніцьба» паводле аднайменнай п’есы рускага класіка Мікалая Гогаля;
6 верасня – да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: інсцэніраваныя старонкі рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава «Плач перапёлкі»;
7-8 верасня – радыёспектакль «Палескія рабінзоны» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Янкі Маўра.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).