На працягу тыдня з 2 па 8 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
2-3 лістапада – радыёспектакль «На прасторах жыцця» паводле аднайменнай аповесці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;
4-5 лістапада – радыёспектакль «Паэт і Дзяўчына» па п’есе драматурга Пятра Васючэнкі;
6-8 лістапада – радыёспектакль «І змоўклі птушкі» па п’есе народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.