Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 20 па 26.01.2025
20 студзеня 2025
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 20 па 26.01.2025

На працягу тыдня з 20 па 26 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

20-21 студзеня радыёспектакль «Крутыя вёрсты» паводле дакументальнай аповесці пісьменніка Уладзіміра Ліпскага, якая прысвечана лёсу Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка;

22-23 студзеня радыёспектакль «Паўлінка» па аднайменнай п’есе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

24-25 студзенярадыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Напісанае застаецца» па аднайменнай п’есе драматурга Алеся Петрашкевіча;

26 студзеня радыёспектакль «Вераснёвыя ночы» паводле аднайменнага апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: