Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 20 па 26.03.2023
20 сакавіка 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 20 па 26.03.2023

На працягу тыдня з 20 па 26 сакавіка ў «Тэатры Беларускага радыё» – «Тыдзень памяці» ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прапануем слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

20 сакавіка – радыёспектакль «Дарога ў Хатынь» паводле аповесці пісьменніка Барыса Сачанкі;

21-22 сакавіка – радыёспектакль «Хатынская аповесць» па аднайменным творы пісьменніка Алеся Адамовіча;

23-26 сакавікапрэм'ера радыёфільма-рэквіема ў чатырох частках «Вогненная памяць» паводле дакументальнай кнігі пісьменнікаў Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі...».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: