На працягу тыдня з 20 па 26 красавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
20 красавіка 22.05-24.00 – радыёпастаноўка «Васіль Корж» па аднайменнай п’есе Сяргея Грахоўскага;
21 красавіка 22.05-24.00 – радыёфільм «Пісьмы, вернутыя з небыцця...» паводле біяграфіі народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
Да 140-годдзя класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі:
22-24 красавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Салавей», кампазіцыя «Пад родным небам» паводле вершаў;
25-26 красавіка – інсцэніраваная казка «Сярэбраная табакерка» і радыёпастаноўка «Мурашка-Палашка» паводле вершаванай казкі Змітрака Бядулі.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00). Звярніце ўвагу на змяненні ў святочныя дні.