На працягу тыдня з 20 па 26 мая праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
20-21 мая – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Іван-ды-Мар’я» паводле казкі-п’есы Уладзіміра Гольдфельда;
22 мая – «Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» – радыёспектакль «Дарога ў Хатынь» паводле аповесці пісьменніка Барыса Сачанкі;
23-26 мая – радыёспектакль «Чорны замак Альшанскі» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).