Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 20 па 26 чэрвеня 2022
20 чэрвеня 2022
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 20 па 26 чэрвеня 2022

На працягу тыдня з 20 па 26 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

20 чэрвеня – радыёпастаноўка «Данік дужэе» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля «Сірочы хлеб»;

21 чэрвеня – радыёпастаноўка «Выгнанне Рагнеды» паводле паэмы паэта Артура Вольскага;

22-23 чэрвеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Цытадэль славы» па п’есе драматурга Кастуся Губарэвіча «Брэсцкая крэпасць»;

24-25 чэрвеня – радыёпастаноўка «Самы прыгожы конь» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Барыса Алмазава;

26 чэрвеня – радыёспектакль «Не кажы гоп» па аднайменнай п’есе народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: