Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 21 па 27.06.2021
21 чэрвеня 2021
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 21 па 27.06.2021

На працягу тыдня з 21 па 27 чэрвеня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

21-22 чэрвеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Цытадэль славы» па п’есе драматурга Кастуся Губарэвіча «Брэсцкая крэпасць»;

23 чэрвеня – радыёпастаноўка «Выгнанне Рагнеды» паводле паэмы пісьменніка Артура Вольскага;

24-25 чэрвеня – радыёспектакль «Бацькаўшчына» па аднайменнай п’есе класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;

26-27 чэрвеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Пяюць жаваранкі» па п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: