На працягу тыдня з 21 па 27 ліпеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
21 ліпеня – радыёпастаноўка «Яна і Я» па матывах аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;
22-23 ліпеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Праўда добра, а шчасце лепш» па аднайменнай п’есе рускага класіка Аляксандра Астроўскага;
24 ліпеня – радыёпастаноўка «Жаніх і нявеста» паводле апавядання пісьменніка Васіля Хомчанкі;
25-27 ліпеня – радыёспектакль «Севярын і Гражына» паводле паэмы ў прозе Уладзіміра Караткевіча «Чазенія».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).