На працягу тыдня з 21 па 27 красавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
21 красавіка – радыёнавела «Гаварылі трынаццаць мінут» паводле аднайменнага апавядання пісьменніцы Алены Васілевіч,
22 красавіка – радыёпастаноўка «Партфель для Насцечкі» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Івана Сабілы,
23-24 красавіка – да 80-годдзя Вялікай Перамогі: радыёспектакль «Трымайце, людзі, Сонца» паводле аповесці пісьменніка Віктара Казько «Суд у Слабадзе»,
25-26 красавіка – радыёспектакль «Скупы» па п’есе французскага драматурга Жана Батыста Мальера,
27 красавіка – радыёпастаноўка «Кніганошы» паводле аднайменнай навелы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).