На працягу тыдня з 21 па 27 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
21-22 сакавіка – радыёспектакль «Подых навальніцы» паводле рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;
23 сакавіка – радыёспектакль «Максімка» паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука;
24-25 сакавіка – радыёспектакль «Жураўліны крык» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
26-27 сакавіка – да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы радыёспектакль «Раскіданае гняздо» па аднайменнай п’есе.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).