На працягу тыдня з 21 па 27 верасня аматарам праграмы «Тэатр Беларускага радыё» прапануюцца наступныя радыёпастаноўкі:
21 верасня – радыёпастаноўка «Фуга Баха» паводле аднайменнага апавядання пісьменніцы Людмілы Уваравай;
22-23 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею» па п’есе драматурга Уладзіміра Бутрамеева «Крык на хутары»;
24-25 верасня – радыёспектакль «Аварыя» паводле аднайменнай аповесці швейцарскага пісьменніка Фрыдрыха Дзюрэнмата;
26-27 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Брама неўміручасці» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.