Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 22 па 28.01.2024
22 студзеня 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 22 па 28.01.2024

На працягу тыдня з 22 па 28 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

22 студзеня – радыёспектакль «Сын ваўка» паводле аднайменнага апавядання амерыканскага пісьменніка Джэка Лондана;

23-24 студзеня – радыёспектакль «Не забывай мяне» паводле аповесці пісьменніка Алеся Жука;

25-26 студзеня – музычны радыёспектакль «Аднойчы ў княстве сноў» па п’есе драматурга Сяргея Кавалёва, кампазітар – Эдуард Зарыцкі;

27 студзеня – інсцэніраванае апавяданне пісьменніцы Алены Васілевіч «Пісар страявой часці»;

28 студзеня – радыёспектакль «Кошка, якая гуляла сама па сабе» паводле казкі англійскага пісьменніка Рэдзьярда Кіплінга.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: