На працягу тыдня з 22 па 28 лютага 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
22-23 лютага – радыёспектакль «Мёртвым не баліць» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
24 лютага – радыёпастаноўка «Блакада» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна;
25-26 лютага – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» па аднайменнай драме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;
27-28 лютага – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Апошняя інстанцыя» па аднайменнай п’есе драматурга Мікалая Матукоўскага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.