На працягу тыдня з 22 па 28 красакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
22 красавіка – радыёспектакль «Чалавек, які вельмі любіў літаратуру» паводле аднайменнай аповесці грузінскага пісьменніка Гурама Дачанашвілі;
23-24 красавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Двое на арэлях» па п’есе амерыканскага драматурга Уільяма Гібсана;
25 красавіка – радыёпастаноўка «Выгнанне Рагнеды» паводле паэмы пісьменніка Артура Вольскага;
26-27 красавіка – «Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»: радыёфільм «Пісьмы, вернутыя з небыцця...» паводле біяграфіі народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы;
28 красавіка – радыёспектакль «Дарога на дваіх» па п’есе Мівы Калошка.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).