На працягу тыдня з 22 па 28 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
22 жніўня – радыёпастаноўка «Першыя канікулы» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі «Вайна каля Цітавай копанкі»;
23-24 жніўня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Дзядзечкаў сон» паводле аповесці рускага класіка Фёдара Дастаеўскага;
25-26 жніўня – радыёпастаноўка «Мы з Санькам» паводле аповесці пісьменніка Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага»;
27 жніўня – радыёспектакль «Насцечка» паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;
28 жніўня – радыёпастаноўка «Аксана» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).