Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 23 па 29.01.2023
23 студзеня 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 23 па 29.01.2023

На працягу тыдня з 23 па 29 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

23-24 студзеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Смех лангусты» па п’есе англійскага драматурга Джона Марэла;

25-27 студзеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Снежныя зімы» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;

28-29 студзеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею» па п’есе драматурга Уладзіміра Бутрамеева «Крык на хутары».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: