На працягу тыдня з 23 па 29 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
23 сакавіка – радыёнавела «Гаварылі трынаццаць мінут» паводле аднайменнага апавядання пісьменніцы Алены Васілевіч;
24-26 сакавіка – радыёспектакль «Градабой» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Паўла Місько;
27-28 сакавіка – радыёспектакль «Адзін лапаць, адзін чунь» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Міхася Стральцова;
29 сакавіка – радыёспектакль «Максімка» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Жука.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).