Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 23 па 29.12.2024
23 снежня 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 23 па 29.12.2024

На працягу тыдня з 23 па 29 снежня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

23 снежнярадыёпастаноўка «Сябры чароўнага Матылька» паводле апавядання польскай пісьменніцы Барбары Эйсымонт;

24 снежня – радыёмонаспектакль «Шляхціц Завальня» паводле кнігі пісьменніка Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях»;

25 снежня з 22.05 да 24.00музычны радыёспектакль «Аднойчы ў княстве сноў» па п’есе драматурга Сяргея Кавалёва, кампазітар Эдуард Зарыцкі;

26-27 снежня – радыёспектакль «Завеі, снежань» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;

28-29 снежня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Блытаныя сцежкі» па п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: