Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 23 па 29 мая 2022
23 мая 2022
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 23 па 29 мая 2022

На працягу тыдня з 23 па 29 мая праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

23 мая – заканчэнне радыёспектакля «Градабой» паводле рамана пісьменніка Паўла Місько, а далей – радыёпастаноўка «Краіна Цыганія» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;

24-25 мая – радыёспектакль «Судны дзень Скарыны» па аднайменнай драматычнай паэме пісьменніка Міколы Арочкі;

26-28 мая – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Рамэа і Джульета» паводле трагедыі Уільяма Шэкспіра;

29 мая – радыёспектакль «Дарога на дваіх» па п’есе Мівы Калошка.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: