Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 24.02 па 2.03.2025
24 лютага 2025
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 24.02 па 2.03.2025

На працягу тыдня з 24 лютага па 2 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

24 лютага радыёспектакль «Балада пра белую вішню» паводле п’есы драматурга Святланы Клімковіч;

25-26 лютага – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Ліса і вінаград» па п’есе бразільскага драматурга Гільермі Фігейрэду;

27 лютага радыёнавела «Крык чайкі» паводле апавядання пісьменніка Алеся Асіпенкі;

28 лютага-1 сакавікарадыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Пяюць жаваранкі» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы;

2 сакавікарадыёпастаноўка «Інстытут сумленнасці» па матывах аднайменнага апавядання амерыканскага пісьменніка Марка Твэна.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22:05 да 23:00 (і пасля апоўначы – з 2:05 да 3:00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: