На працягу тыдня з 24 па 30 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
24 сакавіка – радыёспектакль «Галуба» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава;
25 сакавіка – радыёспектакль «Максімка» паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука;
26-27 сакавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Мудрамер» паводле аднайменнай п’есы драматурга Мікалая Матукоўскага;
28-29 сакавіка – радыёпастаноўка «Незамужняя ўдава» паводле аповесці пісьменніка Рамана Сабаленкі;
30 сакавіка – радыёспектакль «Кошка, якая гуляла сама па сабе» паводле казкі англійскага пісьменніка Рэдзьярда Кіплінга.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).