На працягу тыдня з 24 па 30 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
24-25 чэрвеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Мёртвая хватка» паводле аднайменнай п’есы Джона Голсуорсі;
26 чэрвеня – інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Кузьмы Чорнага «Ліст Якуба Малькевіча»;
27-30 чэрвеня – «Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» – радыёспектакль «Найдорф» паводле аповесці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка Івана Пташнікава.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).