На працягу тыдня з 25 лістапада па 1 снежня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
25 лістапада – радыёспектакль «Выкраданне Алены» па п’есе пісьменніка Георгія Марчука;
26 лістапада – радыёпастаноўка «Краіна Цыганія» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
27-28 лістапада – да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Людзі і д’яблы» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы;
29-30 лістапада – радыёспектакль «451 градус па Фарэнгейту» паводле аднайменнага рамана амерыканскага пісьменніка-фантаста Рэя Брэдберы;
1 снежня – радыёпастаноўка «Прыліпала» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).