Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 25 па 31.08.2025
25 жніўня 2025
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 25 па 31.08.2025

На працягу тыдня з 25 па 31 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

25-26 жніўня – радыёспектакль «Пайсці і не вярнуцца» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;

27-28 жніўнярадыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Недаростак» паводле аднайменнай камедыі рускага класіка Дзяніса Фанвізіна;

29-30 жніўня радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Пакуль вы маладыя» па п’есе народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;

31 жніўня – радыёспектакль «Сцяжынкі-сцяжыначкі» па п’есе пісьменніцы Алы Саскавец.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: