На працягу тыдня з 25 па 31 кастрычніка 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
25-26 кастрычніка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Хто смяецца апошнім» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы;
27-28 кастрычніка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Каменнае гняздо» па п’есе фінскай пісьменніцы Хеллі Вуаліёкі;
29-30 кастрычніка – радыёспектакль «Крыж» па аднайменнай п’есе драматурга Аляксея Дударава;
31 кастрычніка – радыёспектакль «Вячэра» па аднайменнай п’есе драматурга Яўгена Шабана.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.