На працягу тыдня з 25 па 31 ліпеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
25-28 ліпеня – радыёспектакль «Чорны замак Альшанскі» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
29-30 ліпеня – радыёспектакль «Пайсці і не вярнуцца» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
31 ліпеня – музычны радыёспектакль «Купалава кола» па п’есе пісьменніцы Галіны Багданавай, музыка кампазітара Леаніда Захлеўнага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).
Больш цікавага ў нашым тг-канале: https://t.me/belradio_1