На працягу тыдня з 26 лютага па 3 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
26-27 лютага – радыёспектакль «Танец з рапірай» па п’есе драматурга Ягора Конева;
28-29 лютага – «Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» – радыёспектакль «Трывожнае шчасце» паводле аднайменнай пенталогіі народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;
1-3 сакавіка – радыёспектакль «Пушча» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Віктара Карамазава.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).